Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
07.10.2025
Сёння Лепельшчына зноў прымала гасцей
Вайсковая часць, якая дыслакуецца ў вёсцы Заслонава, сёння стала пляцоўкай для маштабнай прафілактычнай спартакіяды "Разам мы адзіныя".
Мерапрыемства сабрала больш за 150 непаўналетніх, у тым ліку тых, хто знаходзіцца на ўліку ў інспекцыі і камісіях па справах непаўналетніх.
З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта ГА "БРСМ" Жанна Нарыцына, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Шавялёва і намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце — начальнік аддзялення ідэалагічнай работы механізаванай брыгады Заслонаўскага гарнізона Міхаіл Садыкаў.
Яны пажадалі падлеткам з годнасцю прайсці ўсе выпрабаванні, а галоўнае, быць адной камандай і пасябраваць з хлопцамі з іншых раёнаў.
Удзельнікі праходзілі сур'ёзныя выпрабаванні, якія правяралі іх сілу, спрыт і камандны дух. У праграме — ваенізаваная эстафета з бегам з грузам, разборка і зборка аўтамата Калашнікава, аказанне першай медыцынскай дапамогі і транспарціроўка "параненага".
Таксама падлеткі дэманстравалі сваю фізічную падрыхтоўку ў комплексе сілавых практыкаванняў: падцягваннях, адцісканнях і ўздыме тулава, перацягванні ліны.
Абласная спартакіяда выдалася яркай і эмацыйнай. Хлопцы прадэманстравалі свае здольнасці працаваць у камандзе, імкнучыся максімальна праявіць сябе на кожным з этапаў. На працягу ўсяго часу панавала атмасфера здаровага суперніцтва.
У выніку ўпартай барацьбы вызначыліся лідары: 1 месца занялі хлопцы з Лёзна, 2 месца — каманда з Пастаў, на трэцяй пазіцыі апынуліся хлопцы з Дуброўна.
Як адзначыла першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта ГА "БРСМ" Жанна Нарыцына:
— Галоўным вынікам спартакіяды стала тое, што падлеткі ўдзельнічалі ў ёй актыўна, са спартыўным азартам, атрымалі масу станоўчых эмоцый, у чарговы раз давёўшы, што спорт моладзі значна цікавей, чым шкодныя звычкі.
Больш фота і відэа ў нашым тэлеграм-канале: https://t.me/lepel_region_officially/33469