Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
08.08.2025
Сёння на палявым выхадзе артылерыйскай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання праходзяць кантрольныя заняткі са стральбой
Цяжкі гаўбічны артылерыйскі дывізіён выязджае на пазіцыі і робiць кропкавыя ўдары па цэлях. Адзін з удзельнікаў заняткаў, малодшы сяржант кантрактнай службы Вадзім Цімкін выдатна спраўляецца са сваімі абавязкамі. Вадзім па пасадзе з'яўляецца камандзірам гарматы (буксіруемая гаўбіца 2а65) і дзякуючы яго ўмеламу кіраўніцтву разлік гарматы дзейнічае хутка і зладжана.
Вось пра што ён распавёў непасрэдна на агнявых пазіцыях.
"У чарговы раз за стральбу мой разлік атрымаў выдатную ацэнку. Вядома, гэта заслуга ўсіх нашых вайскоўцаў. Наперадзе спаборніцтвы і магу з упэўненасцю сказаць, што мы не падвядзем нашу брыгаду!"
Менавіта такі настрой і павінен быць у вайсковым калектыве. Упэўнена ісці да сваёй мэты дазваляюць набытыя раней веды, навыкі і разлік Вадзіма прамы гэтаму доказ!