Сёння работнікі Цэнтра для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Лепельскага раёна паспрабавалі свае сілы ў выкананні нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь "Гатовы да працы і абароны"!

18.07.2025

Дзяўчат чакалі такія віды спартыўных актыўнасцяў, як 6-хвілінны бег, чаўночны бег, нахіл наперад са становішча седзячы, падыманне тулава са становішча лежачы, скачок у даўжыню.

Комплекс "Гатовы да працы і абароны" (ГПА) у Беларусі — гэта сістэма фізічнай падрыхтоўкі і аздараўлення насельніцтва, накіраваная на развіццё масавага спорту і ўмацаванне здароўя.

І, вядома, прыемны бонус — усіх, паспяхова здаўшых нарматывы, чакаюць узнагароды ў выглядзе значкоў бронзавай, срэбнай і залатой вартасці.

Дарэчы, любы жадаючы можа звярнуцца ў Лепельскі ФАЦ для здачы нарматываў! Чакаем вас!