Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
17.01.2025
Сёння кіруючы актыў раёна сустрэўся на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта
Гэтым разам пытанні мясцовага значэння разглядаліся з удзелам памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектара па Віцебскай вобласці Сяргея Ляўковіча, а таксама дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктара Азаронка.
Арганізацыя ідэалагічнай работы ў Лепельскім раёне - гэтае пытанне стала галоўным на парадку дня, з дакладам па якім выступіла Святлана Шавялёва, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама.
Ад таго, наколькі людзі настроены на дасягненне высокіх вынікаў, ці камфортны склаўся маральна-псіхалагічны клімат у калектыве, залежаць у тым ліку і эканамічныя паказчыкі. А значыць другарадных пытанняў тут не можа быць. Асаблівую ўвагу неабходна завастрыць на падборы кадраў для выканання пастаўленых задач, - адзначыла дакладчык.
Сваё важкае слова ў пытаннях арганізацыі ідэалагічнай работы ў рэгіёне сказаў і Сяргей Ляўковіч.
Як адзначыў памочнік Прэзідэнта, адным з самых важных, калі нават не першарадных, у гэтым напрамку з'яўляецца ўзаемадзеянне з моладдзю і кадрамі маладымі. Кіраўнік, як галоўны ідэолаг у калектыве, абавязаны стварыць камфортныя ўмовы для маладых супрацоўнікаў, ведаць, што хвалюе яго падначаленых і рабіць усё магчымае для замацавання людзей на месцах.
У сваім выступленні перад лепяльчанамі Сяргей Віктаравіч таксама закрануў тэму Года добраўпарадкавання краіны, якім Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлены 2025-ы год.
Год добраўпарадкавання - гэта работа па стварэнні камфорту жыцця нашых грамадзян у кожным кутку рэгіёна. Ад сельскіх населеных пунктаў да райцэнтра. Таму мерапрыемствы па добраўпарадкаванні - гэта работа і з пустуючымі дамамі, і з мадэрнізацыяй аб'ектаў, і з абнаўленнем дарог, і многімі іншымі напрамкамі, - адзначыў Сяргей Віктаравіч.