Сёння адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх пад кіраўніцтвам намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх Таццяны Часнаковай

08.01.2026

Сёння адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх пад кіраўніцтвам намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх Таццяны Часнаковай

Парадак дня ўключаў каля 10 пытанняў, якія датычацца абароны правоў і інтарэсаў непаўналетніх.

У цэнтры ўвагі сям'і, дзе дзеці прызнаныя знаходзячымiся ў сацыяльна небяспечным становішчы. Члены камісіі старанна вывучалі матэрыялы і заслухалі меркаванні спецыялістаў, каб кожнае рашэнне было ўзважаным і абгрунтаваным.

Акрамя таго, разгледзелі пытанні ў дачыненні да бацькоў, якія грэбуюць сваімі абавязкамі. Ім вынесеныя папярэджанні за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей, што прывяло да антыграмадскіх паводзін падлеткаў.