Сёння ў Бароўскай сярэдняй школе ім.Г.К. Жукава Лепельскага раёна адбыўся юбілейны x турнір "Малая Бароўская Сава-2025"

07.04.2025

Сёння ў Бароўскай сярэдняй школе ім.Г.К. Жукава Лепельскага раёна адбыўся юбілейны x турнір "Малая Бароўская Сава-2025"

Турнір сабраў 24 каманды дзяцей 3-7 класаў не толькі з Віцебскай вобласці, але і іншых рэгіёнаў нашай рэспублікі

Нашу інтэлектуальную Лепельшчыну прадставіла некалькі каманд з Бароўскай школы і раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Хлопцы паказалі выдатныя вынікі і вярнуліся дадому з узнагародамі.

Удзельнікі адзначылі высокую арганізацыю турніру і выказваюць шчырую падзяку калектыву школы на чале з дырэктарам Дыянай Мысінай за тое, што зрабілі гэты дзень запамінальным у жыцці кожнага дзіцяці.