Сёння ў Лепелі адбылася праверка школьных аўтобусаў па пытанні забеспячэння перавозкі дзяцей згодна з патрабаваннямі

11.08.2025

Сёння ў Лепелі адбылася праверка школьных аўтобусаў па пытанні забеспячэння перавозкі дзяцей згодна з патрабаваннямі

Праходжанне штодзённага перадрэйсавага кантролю фізічнага стану вадзіцеляў, тэхнічнага стану аўтобуса перад выпускам на лінію, наяўнасць тэхагляду, захоўванне транспарту, захаванне парадку высадкі і пасадкі школьнікаў — гэтыя і іншыя фактары былі ўзятыя пад увагу падчас праверачных мерапрыемстваў.

Аб важным у фактах:

Аўтапарк "школьнікаў" складае 13 аўтобусаў

Штодня аўтобусы падвозяць каля 400 дзяцей з устаноў адукацыі.

Падвоз ажыццяўляецца па больш чым 60 населеных пунктаў раёна.