Сёння ў Лепелі стартаваў раённы турыстычны злёт школьнікаў, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!

13.05.2025

Сёння ў Лепелі стартаваў раённы турыстычны злёт школьнікаў, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!

Перад пачаткам спаборніцтваў навучэнцы ўшанавалі памяць загінуўшых, усклаўшы жывыя кветкі да помніка cалдату на прывакзальнай плошчы.

Далей пяць каманд сярэдніх школ раёна адправіліся на традыцыйнае месца правядзення турыстычных злётаў - бераг маляўнічага возера Люсінец.

Злёт прадоўжыцца два дні. Рабят чакаюць захапляльныя этапы: арыентаванне на мясцовасці, устаноўка палатак, пераадоленне перашкод і многае іншае. Жадаем усім камандам поспеху, сумленнай барацьбы і незабыўных уражанняў!