Сёння ў Лепельскім райвыканкаме раніца пачалася з урачыстага моманту - уручэння заслужанай узнагароды нашаму земляку

04.02.2025

Сёння ў Лепельскім райвыканкаме раніца пачалася з урачыстага моманту - уручэння заслужанай узнагароды нашаму земляку

За добрасумленную і шматгадовую працу, важкі ўклад у развіццё Лепельскага раёна Ганаровай граматай Лепельскага райвыканкама ўзнагароджаны Аляксандр Шыдлоўскі.

Узнагароду лепельчаніну ўручыў кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч, падзякаваўшы Аляксандру Аляксандравічу за гады працы на карысць роднай Лепельшчыны, роднай Беларусі.

Аляксандр Шыдлоўскі доўгія гады займаў розныя кіруючыя пасады ў Лепельскім раёне. А цяпер, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, працягвае заставацца чалавекам з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, сапраўдным патрыётам і дасведчаным настаўнікам для маладых землякоў.

#лепель #лепельский_район #НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ