Сёння ў Лепельскім РДК панавала асаблівая атмасфера - атмасфера душэўнага цяпла, павагі і шчырых усмешак!

02.12.2025

Сёння ў Лепельскім РДК панавала асаблівая атмасфера - атмасфера душэўнага цяпла, павагі і шчырых усмешак!

Тут напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў прайшла канцэртная праграма "Ад сэрца да сэрца".

З прывітальным словам звярнулася начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Шавялёва, якая адзначыла, што нягледзячы на абмежаваныя магчымасці гэтыя дзіўныя людзі адрозніваюцца асаблівай працавітасцю, цярпеннем і імкненнем да лепшага.

З добрымі словамі падтрымкі да гасцей таксама звярнуліся старшыня Лепельскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання Беларускае таварыства інвалідаў Наталля Аніскіна і старшыня кантрольна-рэвізійнай камісіі Сусана Смажэўская.

А артысты ў гэты дзень дарылі творчасць з падвойнай цеплынёй! Яркія, запальныя і лірычныя нумары ад салістаў і калектываў зарадзілі залу пазітыўнымі эмоцыямі і стварылі па-сапраўднаму святочны настрой!

Было вельмі шчыра і па-хатняму цёпла!