Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
11.04.2025
Сёння ў Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў на Лепельшчыне прайшлі памятныя мерапрыемствы
Першай лакацыяй стала воінскае пахаванне на тэрыторыі былога ваеннага шпіталя. Як стала вядома ў працэсе перамоў з братамі-расiянамі, менавіта тут знаходзіцца магіла ўраджэнца Кемераўскай вобласці Вільямскага Якава Трафімавіча. Сёння з месца пахавання была ўзята зямля. Пазней яе даставяць на родную зямлю загінуўшага вайскоўца.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан, а таксама хлопцы з сярэдняй школы 3 г. Лепеля, якая, нагадаем, носіць статус Школы міру.
Аналагічнае мерапрыемства правялі і ля брацкай магілы воінаў і партызан паблізу аграгарадка Баброва. Тут таксама спачывае цела ўраджэнца Кемераўскай вобласці Чарданцава Паўла Васільевіча.
На месцы пахавання сустрэліся прадстаўнікі раённай улады, навучэнцы Бароўскай сярэдняй школы - члены ваенна-патрыятычнага клуба "Кананір".
Зямля з месцаў пахавання неўзабаве будзе дастаўлена ў Кемераўскую вобласць.