Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
17.12.2024
Сёння ў аддзяленні паштовай сувязі на плошчы Свабоды рэдакцыяй раённай газеты сумесна з прадстаўнікамі пошты быў арганізаваны дзень падпісчыка
У лепельчан, якія апынуліся ў гэты дзень у паштовым аддзяленні, была магчымасць скарыстацца паслугамі работнікаў пошты, а таксама пагутарыць з творчым актывам выдання.
Як заўважылі журналісты, вернымі падпісчыкамі застаюцца людзі, якія выпісваюць і чытаюць газету ўжо многія гады, пры гэтым і маладыя лепельчане з цікавасцю становяцца чытачамі раёнкі.
Работнікі рэдакцыі, у сваю чаргу, працуюць для таго, каб газета заставалася надзейным сябрам для падпісчыкаў і прыцягвала новых чытачоў.
- Важна быць у курсе падзей, якія адбываюцца вакол цябе, у раёне, дзе ты жывеш. Менавіта таму я выбіраю газету "Лепельскі край". Дзякуючы сайту і сацыяльным сеткам выдання, быццам прысутнічаю на мерапрыемстве, аператыўна атрымліваючы інфармацыю, а ў самой газеце ўсе моманты распавядаюцца больш падрабязна, што не менш важна, - падзяліўся меркаваннем падпісчык раённай газеты.