Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
02.04.2025
Сёння ў раённым Доме культуры адбылося тэматычнае мерапрыемства "Мы разам", прысвечанае Дню яднання народаў Беларусі і Расіі
У зале сабраліся жыхары нашага раёна розных узростаў, каб успомніць гісторыю свята, гістарычныя падзеі, гісторыю стварэння супольнасці Расіі і Беларусі.
2 красавіка 1997 года ў Маскве прэзідэнты Беларусі і Расіі падпісалі Дагавор аб Саюзе дзвюх краін. З тых часоў 2 красавіка адзначаецца як Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.
Таксама перад прысутнымі выступіў супрацоўнік РДК Дзмітрый Паўлаў, які быў у складзе дэлегацыі на ВДНГ у Маскве ў дні Віцебскай вобласці.
Падчас абмеркавання прысутныя прыйшлі да агульнага меркавання, што будучыня нашых краін — у руках моладзі, якая будзе ўсімі сіламі садзейнічаць развіццю культурных і навуковых кантактаў.