Сёння ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан уручыў Ганаровую грамату ветэрану працы, члену прэзідыума раённага савета ветэранаў Валянціне Жарнасек

11.02.2025

Сёння ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан уручыў Ганаровую грамату ветэрану працы, члену прэзідыума раённага савета ветэранаў Валянціне Жарнасек

Сёння ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан уручыў Ганаровую грамату ветэрану працы, члену прэзідыума раённага савета ветэранаў Валянціне Жарнасек за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, актыўны ўдзел у грамадска-палітычных мерапрыемствах раёна.

- Дзякуй за вашу працу на карысць роднага краю і мэтанакіраванасць. Вы прыклад не толькі для падрастаючага пакалення, але і для ўсіх жыхароў раёна, як трэба працаваць і любіць малую радзіму. Ад усёй душы жадаю Вам доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, здароўя, шчасця і ўсяго самага найлепшага.

Валянціна Сцяпанаўна 18 гадоў адпрацавала на пасадзе старшыні Горскага сельсавета. І выконвала працу не напаказ, а ад усяго сэрца. Бо, на яе думку, сельсавет для вяскоўцаў - свайго роду палачка-ратавалачка.

Людзі звяртаюцца сюды па самых розных пытаннях і павінны знаходзіць тут падтрымку. Сельскія саветы былі і застаюцца самай надзейнай сувяззю паміж людзьмі і ўладай.