Сёння Заслонаўская сярэдняя школа Лепельскага раёна святкуе свой 90-ы дзень нараджэння

06.02.2026

Сёння Заслонаўская сярэдняя школа Лепельскага раёна святкуе свой 90-ы дзень нараджэння

Паважаныя педагогі, ветэраны, выпускнікі і навучэнцы Заслонаўскай сярэдняй школы Лепельскага раёна! Прыміце віншаванні з юбілеем школы! 90 гадоў - гэта вялікі і каштоўны вопыт, які гаворыць пра многае: і пра атмасферу цяпла і выгоды, і пра ўзровень арганізацыі адукацыйнага працэсу, і пра выпускнікоў, якія праслаўляюць родную школу за яе межамі. 90 гадоў - гэта не проста лічба. Гэта гісторыя, напісаная пакаленнямі вучняў, настаўнікаў і бацькоў. Гэта тысячы лёсаў, выпускныя вечары, першыя званкі, перамогі і адкрыцці. Гэта трывалы падмурак ведаў і традыцый, на якім будуецца будучыня. У развіццё і станаўленне ўстановы адукацыі ўкладзены значныя сілы і праца многіх людзей. Сёння школа працягвае зменьвацца і мяняцца ў адпаведнасці з сучаснымі адукацыйнымі патрэбамі. Але нязменнымі засталіся яе прызначэнне, пераемнасць традыцый, прафесіяналізм і самааддача педагагічнага калектыву, падтрымка і разуменне з боку бацькоў, шчырасць у адносінах. У школе створана асаблівая атмасфера, дзе кожнае дзіця можа развіваць таленты і знайсці прымяненне сваім здольнасцям. Дзякуем усім педагогам за вашу бясцэнную працу, мудрасць і цярпенне, за вернасць прафесіі, любоў да сваёй справы і дзяцей, за выхаванне павагі да гісторыі роднай школы, імкненне прымножыць яе поспехі. Асобныя словы падзякі ветэранам школы. Сваёй добрасумленнасцю і самаадданасцю вы заклалі асновы для далейшых дасягненняў. Жадаем педагагічнаму калектыву дапытлівых вучняў, прафесійнага даўгалецця, наватарства, дзецям і бацькам – настойлівасці, цярпення і працавітасці. З павагай, Лепельскі раённы выканаўчы камітэт Лепельскі раённы Савет дэпутатаў