Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
13.03.2025
Сёння Жамчужына стала цэнтрам святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 35-годдзю стварэння сістэмы дзіцячых рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў (ДРАЦ)
Гэты юбілей стаў не толькі падставай для ўрачыстасцяў, але і важным момантам для падвядзення вынікаў шматгадовай працы, абмену вопытам і вызначэння перспектыў развіцця сістэмы, якая ўжо больш за тры дзесяцігоддзі ратуе і ўмацоўвае здароўе дзяцей, якія пацярпелі ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Кранальным момантам стылі праводзіны на заслужаны адпачынак дырэктара "Жамчужыны" Веры Закрэўскай, якая 20 гадоў узначальвала цэнтр. Яе ўклад у развіццё ўстановы і ўсёй сістэмы ДРАЦ быў адзначаны падзячнымі лістамі і ганаровымі граматамі, а таксама словамі шчырай удзячнасці і павагі ад калег і сяброў.
Яркім завяршэннем свята стаў урачысты канцэрт, падрыхтаваны лепельскімі артыстамі. Іх выступленні падарылі гасцям незабыўныя эмоцыі і нагадалі пра важнасць гуманітарнай місіі, якую выконваюць ДРАЦ. Канцэрт стаў не толькі забаўляльным мерапрыемствам, але і данінай павагі ўсім, хто прысвяціў сваё жыццё клопату пра здароўе дзяцей.
Сістэма ДРАЦ даказала сваю эфектыўнасць і працягвае развівацца. Урачыстасці ў "Жамчужыне" сталі напамінам пра тое, што клопат пра здароўе дзяцей – гэта не проста праца, а місія, якая аб'ядноўвае людзей і натхняе на новыя дасягненні.