Сёння дэпутаты Лепельшчыны і кіруючы актыў раёна сустракаюцца на сумесным пасяджэнні Прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта

22.10.2024

Сёння дэпутаты Лепельшчыны і кіруючы актыў раёна сустракаюцца на сумесным пасяджэнні Прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта

У цэнтры абмеркавання апынуліся населеныя пункты, размешчаныя на тэрыторыі Каменскага сельсавета.

Графік пасажырскага транспарту, чыстка студняў, падсыпка дарог, работа аўтакрамы, абразанне хмызняковай расліннасці і аварыйных дрэў, адлоў вандроўных жывёл, рамонт вулічнага асвятлення - пытанні па гэтых і іншых кірунках пазначылі вяскоўцы.

Важна дадаць, што падчас сустрэч з мясцовым насельніцтвам грамадзянамі таксама былі выказаны і словы падзякі за вырашэнне раней пазначаных праблем.

Таксама была разгледжана інфармацыя аб выкананні зямельнага заканадаўства, рабоце па сацыяльным абслугоўванні, аб забеспячэнні пажарнай бяспекі, аб стане правапарадку, а таксама аб рабоце з пустымі дамамі.

Як адзначыў падчас сустрэчы старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан, дэпутатам і адказным спецыялістам неабходна працаваць на апярэджанне. Сацыяльнай напружанасці быць не павінна. Рэакцыя на звароты грамадзян павінна быць максімальна аператыўнай. Прычым, выкананне работ неабходна праводзіць якасна.

Акрамя гэтага, запрошаныя разгледзелі пытанне аб рабоце, якая праводзіцца сельскімі выканаўчымі камітэтамі, па фарміраванні і выкананні бюджэтаў першаснага ўзроўню, прыцягненнi ў бюджэт дадатковых рэсурсаў, аб паступленні ў сельскія бюджэты маёмасных падаткаў.