Сёння інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Лепельскага РАНС Таццяна Федаровіч правяла навучальнае мерапрыемства "Мудрасць. Вопыт. Бяспека" для грамадзян срэбнага ўзросту і людзей з інваліднасцю

27.09.2024

Прысутныя даведаліся, што распаўсюджанай прычынай пажараў з'яўляецца забытая ежа на пліце. Зразумелі, што ў электрычных прыбораў ёсць умоўныя тэрміны эксплуатацыі і небяспечна пакідаць іх у рэжыме "чакання", а зараджаць тэлефоны ў начны час пажаранебяспечна.

Таксама госцем у аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Лепельскага раёна стаў благачынны Лепельскай акругі протаіерэй Сергій Ляшкевіч.

Айцец Сергій распавёў пра свята, якое сёння адзначае праваслаўная царква — Узвіжанне Сумленнага і Жыватворчага Крыжа Гасподняга, яго паходжанне, сэнс і значэнне для кожнага хрысціяніна. Затым усе паглядзелі мультфільм-прытчу "Твой крыж". 

Сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы, кожны яе ўдзельнік забраў з сабой важныя веды і добры настрой.