Сёння Лепельскі раён наведала дэлегацыя з Кітайскай Народнай Рэспублікі

05.06.2024

Сёння Лепельскі раён наведала дэлегацыя з Кітайскай Народнай Рэспублікі

Замежных гасцей сустрэў кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч і суправаджаў іх падчас наведвання важных аб'ектаў.

Першай лакацыяй для знаёмства з Лепельшчынай стаў новы корпус цэнтра "Жамчужына". Дырэктар цэнтра Вера Закрэўская правяла для гасцей экскурсію, расказала, па якіх аздараўленчых праграмах працуе прадпрыемства.

Цікавым для прадстаўнікоў Кітая стаў і яшчэ адзін аб'ект - філіял "Лепельскі МКК".

Іншаземцы ўбачылі працэс вытворчасці і, вядома, прадэгуставалі ўнікальную малочную прадукцыю нашага камбіната.

Як адзначылі госці, наша малако смачнейшае, чым у Кітаі. 

Таксама дэлегацыя сёння пабывала і ў Бярэзінскім біясферным запаведніку, дзе змагла адчуць каларыт лепельскай культуры і чысціню прыроды.

Візіт прадстаўнікоў Кітая ў Лепельскі раён не толькі даў магчымасць пазнаёміцца ​​іншаземцам з нашым рэгіёнам, але і пасадзейнічаў умацаванню беларуска-кітайскіх адносін.