Сёння службы адпрацавалі алгарытм дзеянняў пры НС

02.10.2024

Сёння службы адпрацавалі алгарытм дзеянняў пры НС

У выніку праходжання па тэрыторыі Лепельскага раёна цыклона "Вегас" была выведзена са строю трансфарматарная падстанцыя з наступным узгараннем, што правяло да адключэння ад электразабеспячэння фермы ў аг. Чарэйшчына. Засталіся без святла і некаторыя населеныя пункты". - Такая легенда, паводле якой сёння службы адпрацавалі алгарытм дзеянняў пры НС.

Як адзначыў начальнік Лепельскага РАНС Іван Маскалькоў, такія вучэнні праводзяцца ва ўмовах максімальна набліжаных да рэальных. У выпадку сапраўднага надзвычайнага здарэння зацікаўленыя не разгубяцца і буду ведаць, як дзейнічаць.