Сёння старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена Маргунова і дырэктар Віцебскага ЦСМС Іван Кісленка наведалі філіял "Лепельскі МКК" ААТ "Віцебскі мясакамбінат»

11.07.2024

Сёння старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена Маргунова і дырэктар Віцебскага ЦСМС Іван Кісленка наведалі філіял "Лепельскі МКК" ААТ "Віцебскі мясакамбінат»

Госці азнаёміліся з дзейнасцю прадпрыемства, абмеркавалі пытанні павышэння якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі, асваення яе новых відаў і прымянення інструментаў менеджменту ў рамках задач Года якасці.

Таксама адбылася сустрэча з працоўным калектывам у рамках работы рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай групы. Галоўная тэма сустрэчы - "Моцны лідэр - гарант стабільнасці і бяспекі дзяржавы".

Асаблівая ўвага нададзена дасягненням Беларусі як суверэннай дзяржавы, ключавое значэнне ў якіх адыграў інстытут прэзідэнцтва.

- Беларусь адзначыла 30-годдзе інстытута прэзідэнцтва. Важкая нагода азірнуцца назад, каб убачыць той каласальны шлях, які прайшла наша краіна і якіх поспехаў дасягнула ва ўсіх сферах, — адзначыла Алена Міхайлаўна.