Сёння ў Лепельскім раённым аддзеле па НС прайшло ўрачыстае пастраенне

25.07.2024

Сёння ў Лепельскім раённым аддзеле па НС прайшло ўрачыстае пастраенне

Са словамі прывітання і віншавання звярнуўся да выратавальнікаў начальнік РАНС Іван Маскалькоў, які адзначыў, што гэта прафесія прэстыжная, але ў той жа час і небяспечная. Кожны баявы выезд ратавальнікі рызыкуюць жыццём, выконваючы сваю работу на высокім прафесійным узроўні.

Словы ўдзячнасці і віншаванняў у адрас усіх прысутных прагучалі ад Веранікі Хомбак, намесніка старшыні райвыканкама.

Шчырымі апладысментамі ўшаноўвалі тых, каго можна назваць героямі вогненнага фронту, якія ўмеюць пакарыць стыхію, стварыць заслон разбуральнай сіле агню.