Сёння ў Лепельскім райвыканкаме адбылося чарговае пасяджэнне раённага Савета дэпутатаў

24.09.2024

Сёння ў Лепельскім райвыканкаме адбылося чарговае пасяджэнне раённага Савета дэпутатаў

Пачалося мерапрыемства з прыемнага моманту - за шматгадовую добрасумленную працу Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта была ўзнагароджана Валянціна Урбан, кіраўнік спраў Бароўскага сельскага выканаўчага камітэта.

Галоўнымі для абмеркавання сталі пытанні Валасавіцкага сельсавета. Спачатку - даклады адказных па выніках сустрэч з жыхарамі населеных пунктаў.

Падсыпка дарог, якасць мабільнай сувязі, усталёўка элементаў добраўпарадкавання, асартымент прадуктаў у крамах, рамонт грамадскага калодзежа, усталёўка кантэйнераў на грамадзянскіх могілках, абразанне старых дрэў, уборка несанкцыянаванай звалкі, рамонт дарожнага знака, абкоска і грэйдзіраванне дарог, вулічнае асвятленне - гэтыя напрамкі хвалююць вяскоўцаў.

Далей спецыялістамі былі разгледжаны пытанні Валасавіцкага сельсавета ў сферы сацыяльнага абслугоўвання, правапарадку, пажарнай бяспекі, зямельнага заканадаўства.