Сёння ў раённым Доме культуры адбылася канцэртная праграма "Мiр адзін на ўсіх" для людзей з інваліднасцю — моцных, скіраваных, якія разумеюць, як гэта жыццё дорага, якiм бы яно не было!

03.12.2024

Сёння ў раённым Доме культуры адбылася канцэртная праграма "Мiр адзін на ўсіх" для людзей з інваліднасцю — моцных, скіраваных, якія разумеюць, як гэта жыццё дорага, якiм бы яно не было!

З прывітальным словам звярнулася начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Шавялёва, якая адзначыла, што нягледзячы на ​​абмежаваныя магчымасці гэтыя дзіўныя людзі адрозніваюцца асаблівай працавітасцю, цярпеннем і імкненнем да лепшага. Святлана Аляксандраўна пажадала ўсім здароўя, дабра, шчасця, цярпення і ўзаемаразумення.

У гэты дзень артысты з асаблівай цеплынёй выступілі перад гледачамі. Яркія нумары салістаў і творчых калектываў парадавалі прысутных і падарылі ім эмоцыі пазітыву і выдатны настрой.