Сёння ў раённым Доме культуры ў гонар Дня настаўніка прайшло ўрачыстае мерапрыемства

04.10.2024

Сёння ў раённым Доме культуры ў гонар Дня настаўніка прайшло ўрачыстае мерапрыемства

Дабрыня, спагадлівасць, мудрасць, сардэчнасць, душэўнасць... Каб пералічыць лепшыя якасці, уласцівыя людзям гэтай прафесіі, не хопіць і газетнай паласы. Як і не злічыць выяў, у якіх яны выступаюць кожны дзень. Выхавальнік і псіхолаг, сябар і дарадца...

Яны шліфуюць пісьменнасць на дыктоўках і прымушаюць разважаць над прачытаным літаратурным творам. Вучаць даказваць тэарэмы і рашаць нестандартныя задачы рознымі спосабамі. Хаваюць слёзы на выпускным вечары і "трымаюць кулакі" падчас ЦТ.

Усё гэта пра іх, настаўнікаў!

Іх праца не простая і ганаровая. Выбраўшы аднойчы шлях настаўніцтва, яны не згортваюць са шляху. Па-іншаму не могуць. Бо сэрцы іх аддадзены дзецям.