Сёння ў в. Домжарыцы пры падтрымцы кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адкрыта шматфункцыянальная спартыўная пляцоўка ў гонар 100-годдзя ўтварэння Бярэзінскага біясфернага запаведніка

09.10.2024

Сёння ў в. Домжарыцы пры падтрымцы кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адкрыта шматфункцыянальная спартыўная пляцоўка ў гонар 100-годдзя ўтварэння Бярэзінскага біясфернага запаведніка

Арганізатарам і інвестарам праекта стала рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Беларускія латарэі".

Пляцоўка ўключае ў сябе 5 зон - баскетбольную, валейбольную, футбольную, зону варкаўту з трэнажорамі, а таксама зону для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Пачатак функцыянавання аб'екта стаў вялікай падзеяй, а ўдзел у ім прынялі намеснік Кіраўніка справамi Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Антон Краеўскі, кіраўнік Лепельскага раёна Міхаіл Кісялевіч, дырэктар Бярэзінскага біясфернага запаведніка Андрэй Пракошын, дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларускія латарэі" Міхаіл Дзенісенка. 

Сімвалічны ключ ад новага аб'екта быў перададзены дырэктару Домжарыцкай базавай школы Алене Місьнік.

Падарункаў сёння было шмат. І адзін з іх - набор спортінвентару для мясцовай школы. Мячы і лыжы абновяць базу ўстановы і адназначна дазволяць зрабіць урокі фізічнай культуры і спорту яшчэ доўгачаканей.

У сваю чаргу старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Кісялевіч перадаў гасцям Падзякі і падарункі.

Нагадаем, вёска Домжарыцы знаходзіцца ў самым сэрцы Бярэзінскага біясфернага запаведніка і з'яўляецца адзіным населеным пунктам у Лепельскім раёне, уключаным у рэспубліканскі праект "Вёска будучыні".