Сёння ў Віцебскай вобласці праходзіць адзіны дзень прыёму грамадзян членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання

11.11.2024

Сёння ў Віцебскай вобласці праходзіць адзіны дзень прыёму грамадзян членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання

У Лепельскім райвыканкаме ў гэтыя хвіліны прыём вядзе старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Алейнік Сяргей Фёдаравіч.

На прыёме грамадзян таксама прысутнічае Ірына Абалевіч, член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь.

У вырашэнні пытанняў лепельчан таксама разбіраюцца прадстаўнікі мясцовай улады – кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч, адказныя спецыялісты па тых ці іншых напрамках.

На цяперашні момант у спісе пытанняў, з якімі звярнуліся землякі, - зямельны, а таксама пытанне падвядзення водазабеспячэння.

Парламентарый падкрэсліў, што такога роду выезды ў рэгіёны вельмі карысныя.

Па-першае, падчас візітаў сенатары аказваюць дапамогу і садзейнічанне грамадзянам у вырашэнні надзённых жыццёвых пытанняў, асабліва калі яны датычацца рэспубліканскага ўзроўню. Па-другое, гэта пэўны зрэз, наколькі аператыўна рашаюцца праблемныя моманты на месцах.

Як адзначыў Сяргей Фёдаравіч, ёсць добрая тэндэнцыя: зваротаў становіцца менш, а значыць большасць пытанняў аператыўна вырашаюцца і тлумачацца прадстаўнікамі мясцовай улады, кампетэнтнымі службамі.