Сёння ў Віцебску праходзіць першы этап выязнога міжабласнога семінара для членаў Віцебскага абласнога савета працоўнай моладзі і членаў Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь ад Віцебскай вобласці "Беларусь і мы"

12.11.2024

Сёння ў Віцебску праходзіць першы этап выязнога міжабласнога семінара для членаў Віцебскага абласнога савета працоўнай моладзі і членаў Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь ад Віцебскай вобласці "Беларусь і мы"

Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў сустрэўся з членамі Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь ад Віцебскай вобласці. Ад Лепельскага раёна ўдзел у семінары прыняла Дорахава Крысціна, член Маладзёжнага савета, настаўнік Лепельскай ДШМ. 

- Маладзёжны парламент ад паўночнага рэгіёну - перспектыўны кадравы рэзерв, патэнцыял краіны. Вас чакаюць цікавыя і насычаныя падзеі, удзел у значных грамадска-палітычных мерапрыемствах, прыняцце рашэнняў, якія датычацца рэалізацыі маладзёжнай палітыкі. Будзьце актыўнымі, генеруйце ідэі і самарэалізоўвайцеся, - падкрэсліў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў. 

Дзень для моладзі быў насычаным. Яны прынялі ўдзел у рабоце чарговай сесіі абласнога Савета дэпутатаў. Наведалі Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза Міная Піліпавіча Шмырова. Таксама ўдзельнікі семінара ўсклалі кветкі да мемарыяла па вуліцы Савецкай абласнога цэнтра.

З членамі Віцебскага абласнога савета працуючай моладзі сустрэўся намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў. Удзел у сустрэчы прыняла член Віцебскага абласнога савета працуючай моладзі, інжынер па ахове працы Лепельскага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства Міхайлава Дар'я. Вітаючы ўдзельнікаў семінара, Вячаслаў Дурноў акцэнтаваў увагу на тым, што сёння важна зацікавіць маладых людзей, каб тыя замацоўваліся на месцах, заставаліся працаваць у рэгіёнах. Абласны савет працуючай моладзі наведаў ААТ "Віцебскія дываны", дзе пасля экскурсіі па прадпрыемстве маладыя людзі абмеркавалі мэты і задачы савета.