Сёння ў зале райвыканкама адбылося ўрачыстае ўручэнне пашпартоў 14-гадовым грамадзянам нашага раёна ў рамках Усебеларускай акцыі «Мы - грамадзяне Беларусі»

15.03.2023

Сёння ў зале райвыканкама адбылося ўрачыстае ўручэнне пашпартоў 14-гадовым грамадзянам нашага раёна ў рамках Усебеларускай акцыі «Мы - грамадзяне Беларусі»

На цырымонію былі запрошаны 26 лепшых навучэнцаў гарадскіх школ - выдатнікі, пераможцы алімпіяд, прызёры спартыўных спаборніцтваў, лаўрэаты творчых конкурсаў.

Галоўны дакумент грамадзяніна нашай краіны юным лепельчанам уручалі: кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч, намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак, пракурор  Лепельскага раёна Віталь Жыгімонт, начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Алена Бельская.