Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
01.06.2022
Шчаслівыя бацькі атрымалі пасведчанне аб нараджэнні ў Міжнародны дзень абароны дзяцей
Штогод у першы дзень лета адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей – свята, закліканае прыцягнуць увагу грамадскасці да дзіцячых праблем.
Наша краіна з першых дзён свайго станаўлення клапоціцца аб дабрабыце і развіцці кожнага дзіцяці. У 1993 годзе быў прыняты Закон «Аб правах дзіцяці», прысвечаны правам дзяцей Рэспублікі Беларусь.
Напярэдадні гэтага выдатнага свята аддзел загса Лепельскага райвыканкама ўручыў памятны падарунак і пасведчанне аб нараджэнні сыночка Нікіфара маладой сям'і Паўлу і Дыяне Дзівін. У іх гэта ўжо другі сын. Ну а мы спадзяемся, што яны зноў вернуцца да нас у загс за рэгістрацыяй нараджэння дачушкі!
Эстафету віншаванняў у Дзень абароны дзяцей прыняў шчаслівы бацька - Масеўтаў Марат Равільевіч. Жонка Вольга падарыла яму дачушку Ангеліну. Гэта другое дзіця ў сям'і. Першынец - хлопчык Данііл.
Дзяцінства - гэта самы лепшы час і яно абавязкова павінна быць шчаслівым!
Жадаем маладым бацькам паразумення, кахання, вясёлкавых планаў і выдатных імгненняў бацькоўства і мацярынства!