"Шлях Цмока"

11.08.2025

"Шлях Цмока"

Самы незвычайны фестываль краіны "Шлях Цмока" зноў даў унікальную магчымасць сваім гасцям акунуцца ў таямнічы і часам невытлумачальны свет беларускіх міфаў, казак і легенд.

З самага адкрыцця працавалі разнастайныя інтэрактыўныя лакацыі: тэатральная, творчая, шаманская, рыцарская, музычная, кулінарная.

"Шлях Цмока" - гэта месца, дзе жывуць героі беларускіх легенд, фаершоу, майстар-класы, інтэрактыўная нейравыстава, жывая музыка і танцы. Тут кожны змог знайсці сабе занятак па інтарэсах.

Кікімара, птушка Гамаюн, Мокша, Мара, эльф і мноства іншых казачных і міфічных персанажаў. Сёлета ў конкурсе касцюмаў прынялі ўдзел 73 творчыя і крэатыўныя чалавекі. Пераможцаў выберуць гледачы. Вынікі 15 жніўня