Штогод Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ва ўзаемадзеянні з установай адукацыі "Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі" ініцыююць правядзенне рэспубліканскай выставы-конку

17.10.2024

Актыўны ўдзел у конкурсе прымаюць лепельчане, якія штогод паказваюць высокія вынікі. Гэты год не стаў выключэннем.

Навучэнцы Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа Анастасія Калініна, Ірына Сяргун і Глеб Атрашкевіч.

Так, першае месца заняў відэаролік Анастасіі Калінінай і Ірыны Сяргун, (выкладчык Ніна Сітавенка). Другое месца ў намінацыі "Мастацкая фатаграфія" заняў Глеб Атрашкевіч (педагог Надзея Фаміна)

Нашы дзеці прадэманстравалі як мастацкую якасць работ, так і раскрылі рэгіянальныя асаблівасці гісторыка-культурных каштоўнасцей, паказалі свае творчыя магчымасці ў стварэнні яркай крэатыўнай архітэктурнай прасторы. Віншуем пераможцаў і ўсіх тых, хто дапамагаў у рабоце ў дадзеным праекце.