Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
17.10.2024
Штогод восень - час прызыву навабранцаў на службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь
У раённым Доме культуры прайшло традыцыйнае ўрачыстае мерапрыемства – Дзень прызыўніка, дзе будучым абаронцам нашай краіны былі ўручаны позвы
"Для вас пачынаецца нялёгкі і хвалюючы этап, але ён будзе вельмі цікавым, – звярнуўся да хлопцаў ваенны камісар Лепельскага і Ушацкага раёнаў Юрый Аляшкоўскі. – Армія – школа жыцця, і таму годна прайдзіце гэты шлях. Пасля службы вы вернецеся дадому ўжо пасталелымі і памужнелымі. І паверце, вайсковае сяброўства ніколі не забываецца".
У гэты дзень эмоцыі ў хлопцаў былі самыя розныя: ад гонару за магчымасць служыць сваёй краіне да трывогі перад невядомасцю. Але кожны з іх разумее, што служба ў войску - гэта не проста абавязак, высокая дысцыпліна, а шлях да асобаснага росту.
Словы пажадання на адрас хлопцаў сёння прагучалі ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Віктара Азаронка, намесніка старшыні райвыканкама Веранікі Хомбак, маладзёжнага лідэра раёна Кацярыны Бараноўскай, старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" Сяргея Ляшкевіча.