Сіла - у адзінстве!

09.09.2024

Сіла - у адзінстве!

І падчас святкавання 585-годдзя Лепель даказаў гэтую ісціну.

Аб'ядналіся ўсе: дзіця і дарослы, моладзь і старэйшае пакаленне, начальнік і падначалены, настаўнік і вучань, сельскі жыхар і гарадскі, ваенны і просты грамадзянін, мясцовы жыхар і прыезджы, людзі розных узростаў, прафесій, поглядаў і вераванняў.

І разам, агульнымі намаганнямі, у нас атрымалася цудоўнае свята.

Хай так будзе заўсёды! Ва ўсіх справах і пачынаннях! Разам мы - сіла!

З Днём нараджэння Лепель і лепельчане!