Сярод сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі па-ранейшаму папулярнасцю карыстаецца Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж. Тут навучаюцца не толькі юныя жыхары нашага раёна, але і іншых рэгіёнаў

24.09.2024

Сярод сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі па-ранейшаму папулярнасцю карыстаецца Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж. Тут навучаюцца не толькі юныя жыхары нашага раёна, але і іншых рэгіёнаў

Так, першакурснікамі ўстановы адукацыі сёлета сталі чалавек. Прыемна, што многія хлопцы выбралі аграрную накіраванасць і атрымліваюць веды па спецыяльнасці "Рамонтна-абслугоўваючая вытворчасць у сельскай гаспадарцы".

На працягу тыдня навучэнцы групы 298р наведвалі сельгаспрадпрыемствы раёна, дзе праходзіла азнаямленне з тэхналагічнымі прыёмамі апрацоўкі сельскагаспадарчых культур, а таксама тэхнікай, якая прымяняецца пры гэтым. Акрамя гэтага, вывучылі арганізацыйную структуру гаспадарак, размяшчэнне асноўных пляцовак, пазнаёміліся з уладкаваннем рамонтных майстэрняў і размяшчэннем у іх асноўных участкаў.