Слабадскія школьнікі прымаюць удзел у рэспубліканскай акцыі "Дай лесу новае жыццё".  І не толькі!

04.04.2025

Слабадскія школьнікі прымаюць удзел у рэспубліканскай акцыі "Дай лесу новае жыццё". І не толькі!

Больш за 80 чалавек сёння выйшлі на пасадку сеянцоў бярозы і хвоі на тэрыторыю Слабадскога лясніцтва. Фронт працы - 6600 сеянцаў на 1 гектар. Дарэчы, агульная плошча лесасекі - каля 28 га.

Прадстаўнікі раённай улады, сілавых структур, палітычны партый, грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый, працоўных калектыў - дружна лепельчане далучыліся да добрай справы. Дапамагаюць землякам сёння і госці са сталіцы - супрацоўнікі Мінскага завода безалкагольных напояў. Адзначым, менавіта гэтай кампаніі Лепельскі лясгас перадае бярозавы сок для далейшай перапрацоўкі.

Акцыя "Дай лесу новае жыццё" - гэта выдатны прыклад экалагічнага валанцёрства і ўдзелу грамадзян у аднаўленні лясоў.

Некалькі хвілін, каб успомніць, як карыстацца мячом Колесава, абавязковы інструктаж па тэхніцы бяспекі - і праца закіпела на адведзеным пад пасадку ўчастку.

Кожны пасаджаны сеянец - крок да захавання прыроды і паляпшэння экалогіі, упэўнены ўдзельнікі акцыі.

Робім важную, высакародную справу - уносім свой уклад у аднаўленне аднаго з галоўных рэсурсаў нашай краіны - лесу.

Сёлета акцыя "Дай лесу новае жыццё", ініцыяваная мінулай восенню Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнка, праходзіць з 21 сакавіка па 12 красавіка.

Галоўнай яе мэтай з'яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да ляснога фонду, а таксама аднаўлення участкаў, якія пацярпелі ў выніку ўраганных вятроў. Сёлета акцыя прымеркавана да Года добраўпарадкавання і 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Пасадка запланавана ў Лепельскім раёне і на заўтра...