Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
05.12.2024
Снежань абвешчаны ў Беларусі месяцам гастранамічнага турызму. Дзе, як не на Лепельшчыне, пагаварыць на гэтую тэму?
Страва родам з Беларусі, круглая па форме, робіцца з бульбы, але не дранік. Цепеліны - у Літве, хінкалі – у Грузіі, і толькі ў адным рэгіёне Беларусі – клёцкі з душамі. Гэта нацыянальная ежа са статусам "гісторыка-культурная каштоўнасць". Радзіма ўнікальнай стравы - Лепельшчына.
Пра мясцовых жыхароў кажуць: калі нарадзіўся першы лепельчанін, тады і з'явіліся клёцкі. Іх умеюць гатаваць усе без выключэння гаспадыні поўначы Беларусі.
Удзельніцы народнага клуба нацыянальнай кухні "Стайскія прысмакі" – гонар рэгіёна. Іх па праве называюць захавальніцамі традыцый і пераемніцамі мясцовых кулінараў-старажыл. Дзякуючы ім Лепельскія клёцкі з душамі атрымалі статус "гісторыка-культурнай каштоўнасці" краіны.
У кожнай гаспадыні свой падыход, але ёсць рэцэпт, які прайшоў праверку стагоддзямі. Менавіта ён лічыцца эталонным і менавіта гэты смак трэба абавязкова пакаштаваць.