Адбылася выніковая калегія Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання

06.02.2026

Адбылася выніковая калегія Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання

Адбылася выніковая калегія Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання, дзе былі падведзены вынікі работы за 2025 год і вызначаны задачы на 2026 год. У мерапрыемстве прыняў удзел Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік

Па выніках работы 2025 года вызначаны пераможцы і лідары галіны:

Лепшы лясгас года - Лепельскі лясгас

Лепшае лясніцтва года - Слабадское лясніцтва Лепельскага лясгаса.

Лепшы дрэваапрацоўчы цэх сярод цэхаў з колькасцю звыш 50 чалавек - дрэваапрацоўчы цэх Лепельскага лясгаса.

Пераможца абласнога этапу агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы - намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Наталля Данілевіч.

Віншуем пераможцаў і ўсіх работнікаў у дасягненні высокіх вынікаў.

Па выніках калегіі таксама сфарміраваны прыярытэтныя задачы на 2026 год, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці вытворчасці, захаванне і прымнажэнне працоўных кадравых рэсурсаў.

Па выніках 2025 года цэх перапрацоўкі драўніны Лепельскага лясгаса заняў 2-е месца ў галіне ў катэгорыі цэхаў з колькасцю працуючых звыш 50 чалавек.

У ліку пераможцаў і прызёраў апынуліся і работнікі Лепельскага лясгаса

У індывідуальных конкурсах прызёрамі сталі:

Арцём Усціловіч - 2-е месца ў галіновым конкурсе сярод машыністаў тралёвачных (лесанарыхтоўчых) машын (форвардараў), група "А";

Аляксандр Садоўскі - 2-е месца ў галіновым конкурсе сярод машыністаў тралёвачных (лесанарыхтоўчых) машын (харвестэраў), група "А".

Віншуем пераможцаў і дзякуем лепельчанам за высокі прафесіяналізм і ўклад у развіццё галіны.