Адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў выпускнікам УА "Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж"

02.06.2025

Адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў выпускнікам УА "Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж"

Пуцёўку ў жыццё атрымалі навучэнцы вучэбнай групы №287 па спецыяльнасці "Абслугоўванне і эксплуатацыя жылых дамоў" ( па напрамках).

Уручэнне дыпломаў - адна з самых хвалюючых падзей у жыцці нядаўніх навучэнцаў, а цяпер – выпускнікоў. Гэта самы яркі і ўрачысты акорд, якога ўсе чакаюць на працягу доўгіх гадоў навучання.