Супрацоўнікамі Лепельскага РАУС на пастаяннай аснове праводзяцца мерапрыемствы па прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі раёна, выяўленні прычын і ўмоў, якія ім спрыяюць, у тым ліку ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах

09.07.2025

Супрацоўнікамі Лепельскага РАУС на пастаяннай аснове праводзяцца мерапрыемствы па прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі раёна, выяўленні прычын і ўмоў, якія ім спрыяюць, у тым ліку ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах

У перыяд уборачнай і нарыхтоўчай кампаній 2025 года асноўная ўвага аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, аддзела крымінальнага вышуку, аховы грамадскага правапарадку і дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі засяроджана на аб'ектах аграпрамысловага комплексу.

Па выніках праведзеных мерапрыемстваў абследуецца сельскагаспадарчая тэхніка, усталёўваецца яе працаздольнасць, вывучаецца тэхнічная ўмацаванасць складоў і іншых аб'ектаў.

У цяперашні час праводзяцца актыўныя мерапрыемстваў па прафілактыцы фактаў крадзяжу таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў прадпрыемстваў, у тым ліку здзяйсняемыя самімі работнікамі. Асаблівая ўвага надаецца захаванасці сабранага ўраджаю, паліву.

Супрацоўнікамі ДАІ праводзяцца мерапрыемствы па выяўленні транспартных сродкаў, якія не прайшлі дзяржаўны тэхнічны агляд, асоб, якія кіруюць транспартнымі сродкамі без пасведчання кіроўцы, у стане алкагольнага ап'янення, якія ўчынілі іншыя парушэнні.

Адным з самых распаўсюджаных парушэнняў з'яўляецца крадзеж паліва.

Варта адзначыць, што афарбаванае паліва можа выкарыстоўвацца толькі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі, любое яго выкарыстанне грамадзянамі ў асабістых мэтах неправамерна і цягне прыцягненне да адказнасці па ч. 3 арт. 13.23 кодэка Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях "Незаконны зварот нафтавага вадкага паліва ў Рэспубліцы Беларусь", згодна з якой "набыццё, захоўванне, выкарыстанне або рэалізацыя фізічнымі асобамі афарбаванага нафтавага вадкага паліва, якое пастаўляецца ва ўстаноўленым парадку ў арганізацыі, якія выконваюць работы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да пяцідзесяці базавых велічынь". Так супрацоўнікамі Лепельскага РАУС у перыяд пасяўной кампаніі 2025 года выяўлены факт захоўвання афарбаванага дызельнага паліва ў колькасці 290 літраў, факт крадзяжу камбікорму ў колькасці 440 кілаграм, крадзеж угнаенняў у колькасці 18 кілаграм.

Пры наяўнасці звестак аб крадзяжах таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, іншых парушэннях заканадаўства на аб'ектах аграпрамысловага комплексу просім паведамляць у Лепельскі РАУС па тэлефоне 102.