Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
13.02.2025
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правялі рэйд, падчас якога нагадалі лепельчанам, чаму неабходна насіць флікер
Па статыстыцы большасць дарожна-транспартных здарэнняў адбываецца ў цёмны час сутак з-за дрэннай бачнасці на дарозе. Каб пазбегнуць няшчаснага выпадку і захаваць сваё жыццё, удзельнікам дарожнага руху неабходна максімальна сябе пазначыць.
- Штодня шэраг пешаходаў па ўсёй краіне атрымлівае штрафы за адсутнасць святлоадбівальнікаў. Ігнараванне такіх элементаў часам становіцца фатальным, бо ў цёмны час сутак наезды на пешаходаў і веласіпедыстаў нярэдка здараюцца з-за таго, што кіроўцы заўважаюць іх занадта позна. Што дзіўна, у большасці сваёй гэтае правіла ігнаруе дарослае насельніцтва, - каментуе старэйшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Вадзім Седзін.