Супрацоўнікі МНС і ТРВОД праводзяць прафілактычныя рэйды на зімовых вадаёмах, каб нагадаць важныя правілы бяспекі на лёдзе

08.01.2026

Супрацоўнікі МНС і ТРВОД праводзяць прафілактычныя рэйды на зімовых вадаёмах, каб нагадаць важныя правілы бяспекі на лёдзе

Як паказвае практыка, ледзь з'яўляецца лёд на рацэ, аматары "ціхага палявання2 тут як тут. І галоўны аргумент у гутарцы - надвор'е.

Сёння азёры горада абследавалі першы намеснік начальніка Лепельскага РАНС Аляксей Гірс і начальнік Лепельскай выратавальнай станцыі Ігар Міхно.

– Аб сваёй бяспецы кожны павінен падумаць яшчэ на беразе, – казалі ратавальнікі. - На жаль, ужо сёлета ёсць ахвяры тонкага лёду. Не варта рызыкаваць уласным жыццём, бо дома нас усіх вельмі чакаюць і любяць.

Рэйды будуць працягнутыя, ратавальнікі абследуюць вадаёмы, размешчаныя ў межах горада і ў сельскай мясцовасці.