Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
03.01.2025
Зусім хутка - 30 студзеня 2025 года - Бярэзінскі біясферны запаведнік адзначыць 100-гадовы юбілей
З нагоды грандыёзнай даты ЛК запускае спецыяльную рубрыку, дзе будзе дзяліцца з нашымі чытачамі цікавымі фактамі аб знакамітым прыродаахоўным комплексе Еўропы
Бярэзінскі біясферны запаведнік - гэта адзіная на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь асабліва ахоўваемая прыродная тэрыторыя самага высокага рангу. Унікальны прыродны комплекс, які ўключае ў сябе выключную разнастайнасць розных тыпаў лясоў, лугоў і балот, унікальны пойменны комплекс ракі Бярэзіны, мноства вялікіх і малых рэк, непаўторныя азёры.
30 студзеня 1925 года Савет Народных Камісараў БССР у мэтах аховы і размнажэння каштоўных дзікіх жывёл, асабліва рачных баброў, выдаў Дэкрэт "Аб заснаванні дзяржаўнага паляўнічага запаведніка ў Барысаўскай акрузе" – Бярэзінскага запаведніка.