Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
02.10.2025
Ратавальнікі прыбылі на месца здарэння. Што адбылося на тэрыторыі гарадской кацельні?
Умоўны пажар — эвакуацыя, выратаванне пацярпелых, — усё гэта дазволіла работнікам Лепельскага раёна адпрацаваць дзеянні па ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый, характэрных для асенне-зімовага перыяду.
У Лепелі прайшлі вучэнні, на якіх ратавальнікі сумесна з работнікамі аварыйнай брыгады РЭС і іншых служб адпрацавалі дзеянні пры ліквідацыі НС на тэрыторыі гарадской кацельні.
Паводле легенды ў выніку праходжання па тэрыторыі Лепельскага раёна цыклона "АЎРУС" (моцны парывісты вецер дасягаў парываў 30 м/с, багатае выпадзенне ападкаў у выглядзе мокрага снегу пераходзячага ў ледзяны дождж) была выведзена са строю кацельня "Цэнтральная" па вул. Ульянка, c наступным узгараннем 1-га паравога катла і кагенерацыйнай устаноўкі. Усё гэта паслужыла прычынай адключэння ад цеплазабеспячэння шматкватэрных жылых дамоў па вул. М. Горкава, Чуйкова, Гагарына, Калініна, Савецкая, Войкава, Інтэрнацыянальная, Школьная, Партызанская, Мінская.
У сукупнасці адключана ад цеплазабеспячэння 96 шматкватэрных дамоў. Электразабеспячэнне на кацельні адсутнічае. Аднаўленне электразабеспячэння кацельні чакаецца не раней 4 сутак. У гэты ж перыяд адбылося рэзкае пахаладанне. Тэмпература паветра ў гэтыя 4 дні дасягнула адзнакі -30°С. Папярэдне ёсць пацярпелыя работнікі кацельні.
Дадзены аб'ект абраны не выпадкова. Гарадская кацельня з'яўляецца крыніцай цяпла для ўсіх жыхароў горада, і любая пазаштатная сітуацыя, якая адбылася тут, можа адбіцца на ўмовах жыцця людзей.
У вучэннях прынялі ўдзел супрацоўнікі Лепельскага РАНС, Лепельскага раёна газазабеспячэння філіяла ПУ "Чашнікігаз", Лепельскага раёна электрычных сетак, Віцебскага абласнога цэнтра хуткай медыцынскай дапамогі (УАЗ "Лепельская ЦРБ"), Лепельскага ўчастка электрычнай сувязі Глыбоцкага занальнага вузла электрычнай сувязі Віцебскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрычнай сувязі "Бедтэлекам", Лепельскі РАУС, філіяла "АТП-14".
Работнікі раёна газазабеспячэння аператыўна накіравалі да месца НС аварыйную брыгаду для ліквідацыі наступстваў, раёна электрычных сетак — правялі аднаўленчыя работы і аказалі дапамогу па падключэнні аб'екта да перасоўнай крыніцы электразабеспячэння. Медыкі аказалі дапамогу пацярпелым і даставілі іх у лячэбную ўстанову. Супрацоўнікі электравузла забяспечылі сувязь на месцы ліквідацыі НС, супрацоўнікі РАУС правялі ачапленне месца і арганізацыю дарожнага руху. Таксама і іншыя службы спрацавалі аператыўна і прафесійна.
У выніку зладжаных дзеянняў ратавальнікам удалося ліквідаваць умоўны пажар і своечасова эвакуіраваць "пацярпелых", а таксама аператыўна аднавіць работу кацельні.
У ходзе вучэнняў былі адпрацаваны алгарытмы ўзаемадзеяння паміж службамі, эвакуацыя персаналу, лакалізацыя ўмоўнага пажару і аказанне першай дапамогі.
Як адзначылі арганізатары мерапрыемства, вучэнні на стратэгічна важным аб'екце асабліва актуальныя. Яны дазваляюць адпрацаваць дзеянні ва ўмовах тэхнагеннай аварыі, дзе кожная хвіліна крытычная для выратавання жыцця і прадухілення маштабнай шкоды. Падобныя мерапрыемствы дазваляюць не толькі павысіць узровень гатоўнасці да магчымых надзвычайных сітуацыях, але і ўмацаваць культуру бяспекі на вытворчасці, забяспечваючы абарону жыцця і здароўя работнікаў.