Ратавальнікі РАНС паведамілі пра надзвычайнае здарэнне

10.02.2025

Ратавальнікі РАНС паведамілі пра надзвычайнае здарэнне

Ноччу 9 лютага ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары аўтамабіля па завулку 2-гі Млынавы горада Лепеля.

Калі ратавальнікі прыбылі да месца ўзгарання назіралася адкрытае гарэнне легкавога аўтамабіля. У выніку пажару ў аўтамабілі пашкоджаны маторны адсек, салон, кузаў.

Прычыну здарэння трэба высветліць экспертам. Як паказвае статыстыка, у падобных выпадках, найбольш частая прычына загаранняў — няспраўнасць электраправодкі аўтамабіля, з прычыны якой адбываецца кароткае замыканне.

МНС нагадвае ўладальнікам транспартных сродкаў, што неабходна рэгулярна праводзіць дыягностыку транспартных сродкаў на сертыфікаваных СТА і ўтрымліваць у спраўным стане свой аўтамабіль.