Спартыўны гарадок у Бароўцы: тут выхоўваюць патрыётаў і чэмпіёнаў

07.08.2025

Спартыўны гарадок у Бароўцы: тут выхоўваюць патрыётаў і чэмпіёнаў

Шэсць пляцовак для гульнявых відаў спорту, турнік і брусы прадастаўляюць юным жыхарам аграгарадка магчымасць займацца футболам, баскетболам, валейболам, тэнісам, гімнастыкай і стральбой.

Раней на месцы футбольных варот стаялі палкі і трубы, але цяпер пляцоўка змянілася. Гэта заслуга ў тым ліку і мясцовых жыхароў рознага ўзросту, у рабоце па добраўпарадкаванні пляцоўкі прымалі ўдзел усе жадаючыя.

Перад дарослымі стаяла адказная задача – зрабіць камфортнае месца для фізічнага развіцця сваіх дзяцей.

Варта адзначыць, што на базе спарткомплексу праводзяцца не толькі спартыўныя заняткі, на і розныя мерапрыемствы.

Арганізатары ініцыятывы – Мікалай Баркоўскі і Васіль Цімонін.

Мікалай Баркоўскі разам з Васілём Цімоніным працуюць як сапраўдная каманда. Пакуль адзін праводзіць трэніроўкі, другі займаецца падрыхтоўкай да мерапрыемстваў, але мэта адна – прышчапіць дзецям любоў да спорту і здаровага ладу жыцця, займацца іх ваенна-патрыятычным выхаваннем.

– Аздараўленне і выхаванне дзяцей – гэта для нас самае галоўнае. Каб дзіця вырасла добрым чалавекам, годным членам грамадства, – адзначыў Васіль, настаўнік фізічнай культуры і здароўя вышэйшай катэгорыі.

Мікалай – ваенны ў адстаўцы. На прапанову заняцца ваенна-патрыятычным выхаваннем моладзі ён пагадзіўся адразу, яму хочацца дапамагаць людзям, прыцягваць да актыўнага ладу жыцця і дзяцей, і дарослых.

"Да чаго імкнуліся – усё зрабілі!", – падкрэслівае Мікалай Баркоўскі.

Аб сваёй рабоце абодва настаўніка адклікаюцца з цяплом і гонарам.