Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
02.05.2025
Сталі вядомыя пераможцы штогадовага абласнога конкурсу сярод журналістаў і рэдакцый СМІ
У намінацыі "Лепшае друкаванае СМІ Віцебскай вобласці": у I групе - калектыў установы "Рэдакцыя абласной газеты "Віцебскія весці"; у II групе - калектыў установы "Рэдакцыя раённай газеты "Зара" (Бешанковіцкі раён).
У намінацыі "Лепшае тэлевізійнае, радыёвяшчальнае СМІ Віцебскай вобласці" - калектыў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтр "Тэлерадыёкампанія "Віцебск".
У намінацыі "Лепшае сеткавае выданне, інтэрнэт-рэсурс СМІ Віцебскай вобласці" - калектыў камунальнага інфармацыйнага ўнітарнага прадпрыемства "Рэдакцыя віцебскіх гарадскіх газет "Віцьбічы" і "Вячэрні Віцебск".
У намінацыі "Лепшыя творчыя матэрыялы маладога журналіста СМІ" - галоўны рэдактар установы "Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Міснік Яна.
У намінацыі "Лепшы творчы праект у друкаваным СМІ" - карэспандэнт установы "Рэдакцыя газеты "Родныя вытокі "(Докшыцкі раён) Круковіч Ніна за праекты "Галасы сведкаў", "Музейны экспанат - пра подзвіг", прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Беларусі; карэспандэнт установы "Рэдакцыя газеты "Полацкі веснік" Трапезнікава Любоў за праект "Тут Радзімы мой пачатак".
У намінацыі "Лепшы творчы праект у тэлевізійным, радыёвяшчальным СМІ" - калектыў установы г. Наваполацка "Рэдакцыя тэлепраграмы "Вектар ТБ " за праект "Полацкі кадэт".
У намінацыі "Лепшы творчы праект у інфармацыйным агенцтве, сеткавым выданні, інтэрнэт-рэсурсе СМІ" - загадчык інфармацыйна-аналітычнага аддзела ўстановы "Рэдакцыя абласной газеты "Віцебскія весці" Міхайлаў Святаслаў за праект "Весці не маўчаць".
У намінацыі "Лепшыя фотаматэрыялы ў СМІ" - фотакарэспандэнт установы "Рэдакцыя абласной газеты "Віцебскія весці" Вронскі Аляксей.
У намінацыі "Лепшая тэлеаператарская работа ў СМІ" - творчая група тэлеаператараў тэлеперадачы "Вяскоўцы" рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтр "Тэлерадыёкампанія "Віцебск".