Старшыня Лепельскага райвыканкама Міхаіл Кісялевіч прыняў удзел у абласных «Засеўках»

11.04.2023

Старшыня Лепельскага райвыканкама Міхаіл Кісялевіч прыняў удзел у абласных «Засеўках»

Сёння ў Аршанскім раёне дадзены старт пасяўной у Віцебскай вобласці - адбыўся народны абрад "Засеўкі". Гэта свята пачатку будучага ўраджаю, у якім прыняў удзел і старшыня Лепельскага райвыканкама Міхаіл Кісялевіч.

Гэты абрад спрыяе шчаснаму сельскагаспадарчаму году і па традыцыі праводзіцца ўжо шмат гадоў.

Падчас правядзення мерапрыемства гучалі народныя песні і прыказкi — тыя, якія суправаджалі нашых прадзедаў, калі палі ўзорваліся коньмі, а засяваліся ўручную.

У наш жа час выкарыстоўваецца сучасная тэхніка, якая дапамагае вырасціць добры ўраджай аграрыям, палягчае іх працу.

Мы ўсе разумеем, як важна вясновая пасяўная, як важна своечасова і якасна закласці аснову не толькі гэтага, але і наступнага ўраджаю: падкарміць азімыя, пасеяць яравыя збожжавыя культуры і кукурузу. Работнікам сельскагаспадарчай сферы трэба выканаць вялікі аб'ём работы, якому папярэднічала сур'ёзная падрыхтоўка і тэхнікі, і насення, і людскога рэсурсу.

Па традыцыі, першае насенне новага ўраджаю апусцілі на ўзараную зямлю кіраўнік вобласці Аляксандр Субоцін і іншыя ганаровыя госці.

Наталля Храпавіцкая. Газета "Лепельскі край"