Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
25.08.2023
Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Сяргей Вовк падзякаваў аграрыям Лепельшчыны за добрасумленную працу
Сёння Лепельскі раён наведаў Сяргей Вовк, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.Прадстаўнік прафсаюзнага руху прыбыў, каб выказаць словы падзякі і ўдзячнасці працаўнікам сельскагаспадарчых устаноў. За актыўны ўдзел і добрасумленную работу па ўборцы ўраджаю 2023 года Сяргей Ігаравіч уручыў падзяку і спецыяльную прэмію Аляксандру Балотніку, старшаму камбайнеру СПФ «Заазер'е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат». Такой жа ўзнагароды быў удастоены і Ляйко Сяргей, вадзіцель КУПСГП «Лепельскае». Сёлета ўборачная кампанія выдалася, як ніколі, напружанай. Фарміраванне ўраджаю збожжавых каласавых адбывалася ва ўмовах часам нават блізкіх да экстрэмальных з-за адсутнасці вільгаці. Тым не менш, у гэтым годзе, як і заўсёды, лепельчане будуць з хлебам.