Стартавала спецыяльнае мерапрыемства "Бяспечная вобласць"

04.11.2024

Стартавала спецыяльнае мерапрыемства "Бяспечная вобласць"

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы, выкарыстоўваецца змешаны від кантролю. Асноўная задача - прафілактыка ДТЗ і забеспячэнне бяспекі ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.

Мерапрыемства накіравана на выяўленне грубых парушэнняў правілаў дарожнага руху - бяспраўнікі, п'яныя кіроўцы.

Нагадваем пешаходам: насіце святлоадбіўныя элементы ў цёмны час сутак, акуратна пераходзіце пешаходныя пераходы, асабліва нерэгулюемыя.